Паводле сябра аргкамітэту акцыі 26 красавіка ў Менску Дзяніса Садоўскага, для правядзеньня годнага традыцыйнага шэсьця і мітынгу «патрэбна добрае і якаснае гукаўзмацняльнае абсталяваньне (калёнкі зь мікрафонам на акумулятарах), а таксама сродкі на ўлёткі ды налепкі».
Раней аргкамітэт Чарнобыльскага шляху ў Менску абвясьціў збор подпiсаў пад зваротам да Менгарвыканкаму, у якім зьмешчана патрабаваньне зацьвердзiць заяўлены маршрут акцыі.
Арганізатары падалі заяўку на збор і мітынг 26 красавіка ў Менску з 18 да 19-й гадзіны каля Опэрнага тэатру, а затым шэсьце да Чарнобыльскай капліцы, дзе адбудзецца ўскладаньне кветак.
Галоўнымі лёзунгамі акцыі прадстаўнікі аргкамітэту назвалі «„Не“ — будаўніцтву Астравецкай АЭС» і «„Не“ — палітычнаму Чарнобылю».
Заяўнікаў акцыі запрасілі ў Менгарвыканкам на 17 красавіка.