У Пінску агучаныя чарговыя прысуды ўдзельнікам несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ў горадзе 26 сакавіка.
7 красавіка вінаватымі ў парушэньні Адміністрацыйнага кодэксу прызнаныя Мікалай Міхалевіч і Ніна Новак. Жанчыну суд аштрафаваў на 10 базавых велічынь якраз у дзень вызваленьня яе сына — актывіста Ігара Шаршуна, якога асудзілі на 15 сутак арышту яшчэ 24 сакавіка.
Іншага ўдзельніка маршу Ігара Петрушкевіча судзілі, як і напярэдадні, адразу за два парушэньні — непадпарадкаваньне міліцыянтам і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Вырак Петрушкевічу — штраф у памеры 10 базавых велічынь і адміністрацыйны арышт на пяць сутак.
Такім чынам, у Пінску за апошнія тры дні агулам асуджаныя 11 чалавек. Усе — за акцыю 26 сакавіка.