Менск. У Ленінскім раённым судзе дырэктару «Арт-сядзібы» Паўлу Белавусу прызначылі 15 сутак адміністратыўнага арышту.
Судзьдзя — Дзьмітры Астапенка. Выступілі сьведкамі міліцыянты Яфанаў і Мікуцэвіч, якія даказвалі, што Белавус нібыта ўдзельнічаў у недазволенай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка. Павал абвяргаў, казаў, што быў з жонкай, паставілі аўто на Кастрычніцкай плошчы і ішлі ва ўнівэрсам «Цэнтральны», як іх спынілі міліцыянты і затрымалі абаіх.
Жонку Кацярыну Маковіч, якая цяжарная, празь 10 хвілінаў пасьля затрыманьня выпусьцілі з аўтазаку.
Адвакат запрасіла ў судзе праглядзець відэазапіс. Было бачна, што затрымлівалі іншыя, ня сьведкі.