Дырэктар «Арт-сядзібы» і стваральнік крамы Symbal.by Павал Белавус быў затрыманы ўдзень 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Разам зь ім схапілі яго цяжарную жонку Кацярыну Маковіч, але яе праз 20 хвілін адпусьцілі.
Усяго на Кастрычніцкай, дзе хацелі сабрацца нязгодныя з масавымі затрыманьнямі 25 сакавіка, затрыманыя яшчэ дзясяткі чалавек. Свабода вядзе жывую трансьляцыю акцыяў 26 сакавіка ў Менску і іншых гарадах Беларусі.