Пісьменьнік, паэт і аўтар перадачы «Вольная студыя» на Радыё Свабода Міхась Скобла названы ляўрэатам штогадовай прэміі «Гліняны Вялес», перадае Радыё Рацыя.
Яго адзначылі за кнігу 2016 году «Камізэлька для месяца», у якую ўвайшлі пераклады і дзіцячыя вершы. Прадмову да кнігі напісаў паэт Уладзімер Някляеў. Апытаныя Свабодай экспэрты называлі «Камізэльку для месяца» ў ліку найлепшых кніг па-беларуску ў 2016 годзе.
Сёлета Скобла таксама стаў ляўрэатам прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты Апостраф» за нізку вершаў «Кансэрвацыя агню». Таксама ў 2016 годзе Скобла выдаў «Саркафагі страху» — за яе ён сёлета атрымаў беларуска-ўкраінскую літаратурную прэмію «Воін сьвятла» імя Міхася Жызьнеўскага.
У шорт-ліст «Глінянага Вялеса» сёлета таксама ўвайшлі кнігі Валерыя Гапеева, Віктара Жыбуля, Альжбэты Кеды, Насты Кудасавай, Алены Ніякоўскай і Сяргея Плескача. Прэмію маюць уручыць у траўні ў Полацку ці Менску. «Гліняны Вялес» выдаецца аўтару ня больш як адзін раз за жыцьцё.