У судзе Маскоўскага раёну пачалі разглядаць адміністрацыйную справу, пачатую супраць Алеся Лагвінца па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства).
У суд выклікалі хуткую для Алеся Лагвінца і абвясьцілі перапынак. Пазьней стала вядома, што яго павезьлі ў 9-ю лякарню.
Паводле актывісткі Аліны Нагорнай, Лагвінца білі пры затрыманьні.
Аліна Нагорная сказала карэспандэнту Свабоды, што ў Алеся баліць галава пасьля зьбіцьця, пабіты нос, параненая рука.
Алеся Лагвінца затрымалі з 22-гадовым сынам Антосем, калі яны выходзілі з кватэры на вуліцы Касманаўтаў.