Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі і зьбілі Алеся Лагвінца, затрымлівалі таксама яго сына


Алесь Лагвінец, архіўнае фота
Алесь Лагвінец, архіўнае фота

Алеся Лагвінца затрымалі з 22-гадовым сынам Антосем, калі тыя выходзілі з кватэры на вуліцы Касманаўтаў, распавёў Свабодзе яго сын Антось Лагвінец. Лагвінца старэйшага скруцілі, разьбілі яму твар. Яго сына спачатку закавалі ў кайданкі, але пасьля праверкі торбы і тэлефону адпусьцілі, сказаўшы, што «ёсьць загад браць толькі Алеся Лагвінца».​

«Выскачылі зь сіняга буса пяць шунявак. Скруцілі тату, мяне ўзялі пад рукі. Я стаў крычаць. Яны паспрабавалі паказаць коркі пасьведчаньняў, але прозьвішчы закрывалі пальцамі. Падбеглі людзі і спрабавалі нас адбіць. Але не атрымалася, нас з татам пасадзілі ў мінібус. Тату скруцілі і палажылі ў бусіку пад сядзеньне, разьбілі яму нос», — паведаміў Свабодзе Антон Лагвінец.

Ён дадаў, што супрацоўнікі цырульні на вуліцы Касманаўтаў, якія сталі сьведкамі затрыманьня, зьбіраюцца падаваць у міліцыю скаргу.

Дзе цяпер знаходзіцца Алесь Лагвінец і ў чым ён абвінавачаны, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG