У Савецкім судзе Гомеля 23 сакавіка адбудзецца разгляд яшчэ адной адміністрацыйнай справы супраць блогера Максіма Філіповіча.
Як расказала Свабодзе яго жонка Юлія Філіповіч, яго цяпер будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным «Маршы недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка.
Раней Максім Філіповіч быў пакараны арыштам на 13 сутак за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Гомлі 19 лютага. Юліі Філіповіч нехта прыслаў паведамленьне з прапановай зьехаць зь Беларусі, бо ейнаму мужу нібыта спрабуюць паставіць псыхіятрычны дыягназ, выставіўшы яго «квэрулянтам» — хваравітым скаржнікам.
Your browser doesn’t support HTML5
Філіповіч — адзін з тых васьмі дзясяткаў чалавек, якія сустрэнуць Дзень Волі за кратамі праз удзел у «Маршах недармаедаў». Усяго затрыманьні, штрафы, турмы і ператрусы закранулі амаль дзьве з паловай сотні беларусаў.