Судзілі Алега ў кабінэце, куды не пусьцілі нават ягоную жонку.
Пад аховай міліцыянтаў Аляксандра вывелі з суду ў двор, пасадзілі ў міліцэйскі варанок, каб вярнуць у ізалятар, дзе ён будзе знаходзіцца яшчэ 8 сутак.
Шаўко быў затрыманы адразу пасьля сходу ў Мазыры і амаль двое сутак правёў у ізалятары. Працаваў Алег Шаўко ў нафтаздабыўнай галіне. Паўтара года ўжо ня мае працы. «Я таму й выйшаў на плошчу, што няма з чаго жыць. Набалела, хацеў выказацца», — распавядаў пра матывы выхаду на плошчу Алег.
18 сакавіка, нягледзячы на дождж і мокры сьнег, у Мазыры на цэнтральную плошчу выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненне дэкрэтам № 3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.
Каля 12-й гадзіны ў суд прывезьлі, апрача Шаўко, Аляксандра Барысенку і Аляксандра Трошку. Яны таксама былі затрыманыя пасьля сходу на цэнтральнай плошчы і ад суботы знаходзіліся ў Мазырскім ізалятары часовага ўтрыманьня.