«Як маці мне вельмі балюча і крыўдна, але я ганаруся сынам», — сваякі нясуць перадачы на Акрэсьціна
Your browser doesn’t support HTML5
Каля турмы на вуліцы Акрэсьціна сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, каб перадаць рэчы і ежу для затрыманых і асуджаных удзельнікаў «Маршу недармаедаў» у Менску 15 сакавіка. Родныя, сваякі і сябры прыехалі зь Менску і іншых гарадоў.