14 сакавіка ў судзе Першамайскага раёну адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, паводле якой лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч абвінавачваецца ў нанясеньні матэрыяльнай шкоды судоваму выканаўцу Людміле Клызе.
Да суду Зьміцер Дашкевіч будзе езьдзіць з часовым пасьведчаньнем кіроўцы.
«Хутчэй за ўсё, пасьля суду правы забяруць. Гэта нэгатыўна адаб’ецца на маёй працы, бо трэба езьдзіць, вазіць інструмэнты», — сказаў Дашкевіч.
25 студзеня судовыя выканаўцы спрабавалі канфіскаваць аўтамабіль Зьмітра Дашкевіча з прычыны нявыплачаных штрафаў за палітычныя акцыі.
Спрабуючы выехаць з двара свайго дому, Зьміцер выпадкова наехаў на нагу Людмілы Клыгі, якая перашкаджала руху машыны. Выкліканы супрацоўнік ДАІ склаў пратакол. Як высьветлілася, нага цэлая. Пашкоджаны быў мабільны тэлефон Людмілы Клыгі, калі яна ўпала ў выніку наезду.