Сёньня ў Курапатах адбываецца агульнанацыянальны мітынг, на якім актывісты зьбіраюцца вырашаць лёс лягеру.
Пра Курапаты, як сакральнае месца і як індыкатар зьменаў у грамадзтве, пагаворым з адкрывальнікам Курапатаў, адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту Зянонам Пазьняком.
Вынікі 12-дзённай варты абароны Курапатаў абмяркуем з былым старшынём Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам. Уключэньні з мітынгу ў Курапатах у жывым эфіры Свабоды зь вядучай Ганнай Соўсь.