Радыё Свабода прадстаўляе ўжо другі набор стыкераў для Telegram — бясьпечнага мэсэнджэра Паўла Дурава. Дзесяць стыкераў, як мы спадзяёмся, спадабаюцца аматарам беларускай гісторыі: у перапіску ўступаюць Вітаўт, Альгерд, Гедзімін, Кейстут і Рагвалод.
Спампаваць стыкеры можна бясплатна, перайшоўшы па спасылцы: https://t.me/addstickers/svabodaradio
Летам мінулага году Свабода прадставіла набор стыкераў «Свабоду ўсім». Таксама ў Telegram можна падпісацца на навіны Свабоды: калі вы пяройдзеце па спасылцы і падпішацеся, раз на суткі вам будзе прыходзіць агляд найцікавейшага за дзень, зрэдчас — экстраныя навіны.
Некалькі іншых карысных спасылак у Telegram:
Стыкеры з Аляксандрам Лукашэнкам і Тацянай Караткевіч;
Стыкеры з «Пагоняй» і бела-чырвона-белым сьцягам: Symbals of Belarus, Flag of Belarus і Pagonya;
Беларускамоўныя стыкеры-віншаванкі.
Telegram адметны бясьпекай перапіскі — гэта адзін з тых бясьпечных мэсэнджэраў, у якіх паведамленьні карыстальнікаў зашыфраваныя і надзейна абароненыя ад зламысьнікаў і спэцслужбаў. Былы супрацоўнік АНБ Эдвард Сноўдэн раскрытыкаваў праграму за тое, што стандартныя налады ў ёй недастаткова бясьпечныя, Павал Дураў жа адказаў, што карыстальнікам часьцей зручна мець сынхранізацыю паведамленьняў, а для тых, хто не давярае аўтарам праграмы, існуе функцыя «сакрэтных чатаў», да якіх нават самі аўтары праграмы ня могуць мець ніякага доступу.