У сувязі з затрыманьнем украінскага пісьменьніка Сяргея Жадана амбасада Ўкраіны ў Беларусі 11 лютага накіравала ноту ў Міністэрства замежных спраў Беларусі. Украінскі бок патрабуе афіцыйных тлумачэньняў аб прычынах затрыманьня.
Пра гэта паведамляецца на старонцы амбасады ў Фэйсбуку.
Вядомы ўкраінскі пісьменьнік Сяргей Жадан быў затрыманы ў гатэлі «Юбілейны» беларускімі праваахоўнымі органамі. Сяргей Жадан прыбыў у Менск для ўдзелу ў паэтычным фэстывалі «Вершы на асфальце».
Сяргей Жадан: «Каб патрапіць у Беларусь, мне трэба пытацца дазволу ў расейцаў»