Сьвятлана Алексіевіч: «Беларусь перастае быць незалежнай краінай. Яна пачынае гуляць у чужыя гульні»

Сьвятлана Алексіевіч

Беларуская пісьменьніца, Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч так пракамэнтавала сытуацыю з украінскім пісьменьнікам Сяргеем Жаданом, якому забаранілі ўезд у Беларусь:

«Я думаю, што гэта ўсё дрэнныя знакі. Гэта знакі таго, што Беларусь чагосьці баіцца, перад некім запабягае, што яна не самастойная.

Вось блогера Лапшына адправілі ў Азэрбайждан, дзе канешне яму будзе вельмі цяжка. Цяпер Сяргея Жадана, лепшага ўкраінскага паэта, ляўрэата многіх міжнародных прэміяў, чамусьці зноўку дэпартавалі... Вельмі шкада, што наша ўлада губляе годнасьць, што яна залежыць ад нейкіх павуцінак.

Мы ўласна анічога ня ведаем, што там на самай справе адбываецца, можа гэты канфлікт — толькі зьнешняя гульня, а насамрэч, магчыма, адбываюцца больш сур’ёзныя рэчы, якія нам невядомыя. Але самае галоўнае — што Беларусь перастае быць незалежнай краінай. Яна пачынае гуляць у чужыя гульні».

Сяргей Жадан: «Каб патрапіць у Беларусь, мне трэба пытацца дазволу ў расейцаў»