У Цэнтральнай Італіі ратаўнікі знайшлі целы ўсіх, хто лічыўся зьніклымі бязь вестак у выніку сыходу лявіны на гатэль. Такім чынам, агульная колькасьць загінулых дасягнула 29.
Трагедыя адбылася 18 студзеня. Пасьля землятрусу ў раёне горнага масіву Гран-Саса сышла лявіна. У гатэлі ў той момант знаходзілася больш за 30 чалавек. Выратаваць атрымалася 11 пастаяльцаў, уключаючы чатырох дзяцей.
У гэтым жа раёне 24 студзеня загінулі 6 чалавек падчас крушэньня выратавальнага верталёта. Гэта адбылося пры спробе эвакуяваць траўмаванага лыжніка.