Як цягнулі Каляду на дуба. Фотарэпартаж з унікальнага абраду
На Каляды было нельга працаваць. Але тыя, хто гэта парушыў, перад пачаткам абраду мусілі пасекчы венікі і выкінуць на бліжэйшым скрыжаваньні
Жыхары вёскі апранаюцца ў народныя строі
Галоўны атрыбут сьвята — Каляда. Дакладней, лялька з жытняга снапа, якая сядзіць з чыгуном куцьці на ўпрыгожаным коле.
Зь песьнямі Каляду вязуць на санях у поле да дуба ў суседнюю вёску Марціянаўку
Каляду кідаюць у сьнег
На дрэве яе ўмацоўвае нежанаты хлопец
Асобны стол для дзяцей