Нямецкія спэцслужбы: Масква спрабуе падарваць адносіны ЗША з Эўразьвязам

Фэдэральная выведная служба Нямеччыны (BND) і Фэдэральнае ведамства па ахове канстытуцыі абвінавацілі Маскву ў маніпуляцыях, накіраваных на падрыў узаемадзеяньня Эўропы з ЗША. Сумесны даклад прадстаўлены ўраду Нямеччыны аб’яднанай рабочай групай пад назвай PsyOps ( «Псыхалягічныя апэрацыі»).

Эмблема Фэдэральнай выведнай службы Нямеччыны (BND)

Аўтары дакладу сьцьвярджаюць, што Масква на працягу многіх гадоў мэтанакіравана спрабавала абвастрыць наяўных на Захадзе сацыяльныя канфлікты. У якасьці прыкладу нямецкія спэцслужбы прыводзяць леташнюю гісторыю зь «дзяўчынкай Лізай», якая, паводле вэрсіі расейскай прапаганды, нібыта была выкрадзена і згвалтаваная арабскімі ўцекачамі. Як піша выданьне Spiegel Online, BND і Фэдэральнае ведамства па ахове канстытуцыі расьсьледуюць абставіны масіраванай атакі хакераў на кампутарную сыстэму нямецкага парлямэнту ўвесну 2015 году.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг 12 сьнежня назваў змаганьне з кібэратакамі «адным з ключавых у цяперашняй парадку дня». У сувязі з парлямэнцкімі выбарамі, якія сёлета маюць прайсьці ў Нямеччыне, Столтэнберг заявіў аб непрымальнасьці любых спроб умяшаньня або аказаньня ўплыву на нацыянальныя выбары ў краінах альянсу.