Гэта будзе адбывацца па меры таго, як ідзе тармажэньне сусьветнай эканомікі. А таксама памеры таго, як парадак, што склаўся пасьля Другой сусьветнай вайны, разьядаецца, а антыглябалізм падсілкоўвае нацыяналізм.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы амэрыканскай выведкі, які апублікаваны ў панядзелак, і які ў пераказе распаўсюдзіла агенцтва Reuters.
«Гэтыя тэндэнцыі будуць сыходзіцца ў беспрэцэдэнтным тэмпе і зробяць кіраваньне і супрацоўніцтва ўсё цяжэй, а таксама зьменяць прыроду ўлады — фундамэнтальна зьмяняючы глябальны ляндшафт», — гаворыцца справаздачы, азагалоўленым «Глябальныя тэндэнцыі: парадокс прагрэсу». Гэта шосты даклад з сэрыі чатырохгадовых дасьледаваньняў, распрацаваны Нацыянальнай радай выведкі ЗША.
Высновы, апублікаваныя менш чым за два тыдні да таго, як абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўступіць на пасаду 20 студзеня, зроблены з улікам такіх фактараў, як «цёмнае і цяжкае бліжэйшай будучыні», у тым ліку рост Расеі і Кітаю, рэгіянальныя канфлікты, тэрарызм, рост няроўнасьці даходаў, зьмена клімату і млявы эканамічны рост.
Даклад «Глябальныя Тэндэнцыі» сьвядома пазьбягае аналізу палітыкі ЗША, але ў апошнім дасьледаваньні падкрэсьленыя цяжкасьці, зь якімі сутыкнецца Трамп для таго, каб выканаць свае абяцаньні палепшыць адносіны з Расеяй, урэгуляваць эканамічныя адносіны з Кітаем, вярнуць працоўныя месцы ў Злучаныя Штаты і перамагчы тэрарызм.
Нацыянальная рада выведкі складаецца з аналітыкаў, якія ажыцьцяўляюць нагляд за распрацоўкай ацэнак нацыянальнай выведкі, якія часта сынтэзуюць працы ўсіх 17 разьведвальных агенцтваў ЗША і зьяўляюцца найбольш усёабдымным аналітычным прадуктам выведкі ЗША.