«Калядныя цары» прайшлі па мястэчку Семежаве
Абрад «Калядныя цары» аб’яднаў элемэнты карнавалу і народнай драмы. Яго ўпрыгожаньнем стаў самабытны фальклёр
На грудзях кожнага «цара» крыж-накрыж павязаныя чырвоныя семежаўскія паясы з геамэтрычным арнамэнтам
Працэсія «цароў» наведвае дамы вяскоўцаў, а потым разыграе народную драму «Цар Максімілян»
З надыходам цемры запальваюць паходні
Пасьля паказу госьці традыцыйна віншуюць гаспадароў дому, якія шчодра адорваюць удзельнікаў абраду