Паводле дадзеных тэлеканала са спасылкай на амэрыканскіх службоўцаў, будзе закрытая школа, якую наведваюць дзеці-грамадзяне ЗША, Вялікабрытаніі і супрацоўнікі амбасады Канады. Расея таксама робіць недаступным дом адпачынку амбасады ЗША ў Срэбным бары, недалёка ад Масквы.
Паведамляецца, што закрыцьцё гэтых установаў зьяўляецца адказам Крамля на рашэньне Белага дома зачыніць дзьве расейскія дыпляматычныя ўстановы — у Нью-Ёрку і Мэрылэндзе. Менавіта на набярэжнай усходняга ўзьбярэжжа штату Мэрылэнд знаходзіцца раскошны рэкрэацыйны аб’ект, на тэрыторыі якога расейскія дыпляматы гулялі ў тэніс і займаліся ветразевым спортам. Белы дом абвінаваціў, у прыватнасьці, Маскву ў выкарыстаньні гэтага аб’екту з мэтай шпіянажу.
Расея адмаўляе абвінавачваньні і абяцае меры ў адказ на санкцыі ЗША, абвяшчэньне якіх можа адбыцца ўжо 30 сьнежня.
29 сьнежня ЗША заявілі, што высылаюць з краіны 35 расейскіх дыпляматаў і ўводзяць новыя санкцыі праз кібэратакі падчас прэзыдэнцкай кампаніі, за якімі, верагодна, стаіць Масква. У Расеі адмаўляюць любое ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, якія выйграў рэспубліканец Дональд Трамп.