Карыстальнік Facebook Уладзімер Палівач апублікаваў копію штатнага раскладу Пасольскага прыказу (так тады называлася Міністэрства замежных справаў) Маскоўскага царства.
У пераліку, як бачым, называецца і перакладнік зь беларускай мовы.
Беларусцамі ў Маскоўскай дзяржаве жыхароў усходняй Беларусі, пераважна Смаленшчыны і Віцебшчыны, пачалі называць ад пачатку XVII стагодзьдзя.