Я іх мэтавая аўдыторыя. Мужчын 40+, якія былі ў РФ на заробках. Я — у цягнік, яны ўсьлед. Нібы пільнуюць. Ня маю тэлевізара, дык ён мне помсьціць, бегае за мной на чалавечых нагах. Вось зноў «Гарызонт» падсеў у купэ. Казаў, як добра ў Расеі, на Поўначы. Як кармілі! «Такі размах, гэта Расея! Па два, тры кавалкі курыцы можна браць у сталоўцы!». Вочы гарэлі, жоўтыя кружочкі курынага тлушчу пераліваліся ў шэрых зрэнках. «На сталах — гарчыца, кетчуп, соўсы! Бяры колькі хочаш! Такі размах!».
На станцыі працягнуў руку. Што ён хоча? Падала запальнічку — захістаў галавой. У жмені — чорнае-страшнае. Жукі, прусакі? Рагоча: «Семкі будзеце?».
Алена Германовіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org