Лепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі-2016 Віталя Радзівонава і Міхаіла Гардзейчука ўзнагародзілі на цырымоніі закрыцьця беларускага футбольнага сэзону «Зорны мяч-2016».
Абодва гульцы атрымалі па 1000 беларускіх рублёў, што прыкладна адпавядае 507 далярам, перадае tribuna.com.
Радзівонаў і Гардзяйчук забілі па 15 мячоў.
На пачатку лістапада Аляксандар Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласьць даручыў у 2017 годзе вярнуць сярэдні заробак на ўзровень 500 даляраў. На той момант сярэдні заробак у Беларусі складаў каля 386 даляраў.
Увогуле для ўладаў Беларусі «500 даляраў» — сума сымбалічная і атаясамліваецца з калі не высокім, то цалкам прымальным заробкам. Так, Аляксандар Лукашэнка ня раз абяцаў беларусам, што сярэдні заробак будзе складаць менавіта 500 даляраў.