Ужо заўтра: інтэлектуальныя гульні ў Менску

Збор бульбы, ілюстрацыйнае фота

Куды варта пайсьці і за чым сачыць заўтра, 6 сьнежня

Што будзе?

У Маладэчне 6 сьнежня працягнецца суд па справе загінулай школьніцы. Вучаніца 8-й клясы школы № 11 Маладэчна Вікторыя Папчэня загінула 29 верасьня на сельскагаспадарчых працах у СВК «Усход-агра» — на яе наехаў грузавік. Ад траўмаў дзяўчынка памерла па дарозе ў шпіталь.

Актывісты «Ініцыятывы» правялі 1 сьнежня ў Маладэчне акцыю супраць прымусовай працы школьнікаў

Бацька школьніцы, якая загінула падчас збору бульбы, патрабуе расьсьледаваньня Міністэрства працы

«Альтэрнатыва» выклікала «на дыван» кіраўніка Маладэчанскага райвыканкаму

Інтэлектуальныя гульні

«Грай-квіз»

«Грай-квіз» — гэта камандная інтэлектуальная гульня на беларускай мове. Максымальная колькасьць гульцоў у камандзе — 6 чалавек. Гульня складаецца зь сямі тураў. Колькасьць пытаньняў у турах — ад дзевяці да трох. Першы тур — самы доўгі, апошні — самы кароткі.

​Менск, арт-цэнтар «Грай» (Інтэрнацыянальная вул., 33).
Пачатак а 19:00.
Удзел бясплатны, неабходна папярэдняя рэгістрацыя.

Індывідуальная «Свая гульня», прысьвечаная Ўладзімеру Караткевічу

Інтэлектуалы філялягічнага факультэту БДУ ладзяць 6 сьнежня інтэлектуальную гульню, тэма якой «Уладзімер Караткевіч». Удзел у гульні могуць узяць усе ахвотныя.

«Свая гульня» — гэта інтэлектуальная віктарына, дзе перамагае той, хто набярэ максымальную колькасьць балаў, правільна адказваючы на пытаньні. Пытаньні маюць кошт ад 10 да 50 балаў, залежна ад складанасьці. За няправільныя адказы балы аднімаюцца.

Менск, Філялягічны факультэт БДУ (вул. Карла Маркса, 31, аўдыторыя 304).
Пачатак а 19:00.
Удзел бясплатны.

Імпрэзы і кіно

Другі паўфінал паэтычнага конкурсу «Рухавік»

Шматсэрыйны паэтычны турнір паміж маладымі літаратарамі ідзе зь верасьня. Удзельнікаў гэтым разам будзе 13, іх задача — зьдзівіць публіку сваёй творчасьцю ўсяго за 5 хвілін.

Менск, бар «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Пачатак а 19:00.
Уваход: 5 рублёў.

Кінафэстываль «Чалавечая годнасьць, роўнасьць, справядлівасьць»

На працягу фэстывалю з 1 па 10 сьнежня менскія гледачы змогуць паглядзець стужкі пра чалавека і яго годнасьць, барацьбу за шчасьце насуперак абставінам. У межах кінафэсту 6 сьнежня будзе прадстаўлены фільм «Раніцай».

​Менск, кінатэатар «Перамога» (Інтэрнацыянальная вул., 20).
Пачатак а 19:00.
Уваход вольны.