Дастаткова багатая і квітнеючая Куба за 60 гадоў сацыялізму высахла, зьбяднела, а самае няшчаснае — незваротна адстала ад цывілізаванага сьвету.

Фідэль памёр. Ён забраў шмат жыцьцяў, прынёс шмат пакутаў, але самае галоўнае — ён украў час у кубінскага народу. Фідэль — злодзей.
За свае дзьве паездкі мне ўдалося пабываць у дзясятках гарадоў. Я сустракаўся з дысыдэнтамі, сьвятарамі, моладзевымі актывістамі (аднаго зь іх пару дзён таму выпадкова сустрэў у Вашынгтоне), былымі палітвязьнямі, кіраўнікамі незалежных бібліятэк.


Мы, людзі, якія ўдзельнічалі у праграме дапамогі кубінскай апазыцыі, прывозілі ім кампутары, тэлефоны, флэшкі, фотакамэры, паперу — усё, што магло дапамагчы ў іх дзейнасьці. Мы рызыкавалі, і адзін раз былі зусім на валаску.
Тут некаторыя фотаздымкі з тых паездак.
На жаль, не магу апублікаваць галоўнага. Здымкаў людзей, якія там змагаюцца за свабоду.
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.