Папа рымскі Францішак дазволіў каталіцкім сьвятарам адпускаць падчас споведзі грэх зьдзяйсьненьня аборту. У мінулым гэта права мелі толькі біскупы і сьвятары-духоўнікі. Такім чынам, ён працягнуў на няпэўны час дазвол, абвешчаны на пэрыяд Юбілейнага году Міласэрнасьці, які завяршыўся ў нядзелю. Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльным дакумэнце, названым апостальскім пасланьнем «Міласэрнасьць і сьвет». Яно апублікавана на афіцыйным сайце Ватыкану.
Папа заявіў, што рымска-каталіцкая царква працягвае лічыць аборт цяжкім грахом, паколькі ён вядзе да перапыненьня нявіннага жыцьця. Аднак няма такога граху, да якога Божая міласэрнасьць ня можа дацягнуцца і дараваць, калі ўбачыць, што пакаяннае сэрцы імкнецца да прымірэньня з Богам.
Як адзначае францускі тэлеканал «Франс 24», Папа Францішак ужо даваў такі дазвол на пэрыяд Юбілейнага году Міласэрнасьці, але заява, зробленая ў панядзелак, азначае, што дазвол можа дзейнічаць да заканчэньня пантыфікату Францішка.