Падчас форуму «Свабоду палітвязьням!» у Менску вырашана стварыць адзіны сьпіс грамадзянаў, якіх апошнім часам каралі штрафамі за ўдзел у палітычных акцыях.
Пра гэта паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
Таксама актывісты вырашылі стварыць сайт, «прысьвечаны міліцэйскаму і судоваму бязьмежжу» у Беларусі і прынялі зварот з патрабаваньнем адстаўкі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
Падчас форуму пачаты збор сродкаў для дапамогі сямʼі Ўладзімера Кондруся, якога судзяць за Плошчу 2010 года.
У форуме ўзялі ўдзел каля дваццаці палыітычных і грамадзкіх актывістаў, сярод іх сустаршыня БХД Павал Севярынец, экс-палітвязень Мікалай Статкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршныя «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.