Выступаючы з прамовай у Белым доме, Абама паабяцаў прыкласьці ўсе намаганьні, каб прэзыдэнцтва Трампа было пасьпяховым, нягледзячы на рознагалосьсі з рэспубліканцам. Цяперашні кіраўнік дзяржавы ўжо запрасіў Трампа ў Белы дом, каб абмеркаваць працэдуру перадачы ўлады.
Трамп перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, атрымаўшы галасы 279 выбаршчыкаў пры неабходным мінімуме ў 270. Клінтан набрала галасы 219 выбаршчыкаў, але атрымала больш галасоў выбаршчыкаў, чым кандыдат ад рэспубліканцаў. Пасьля абвяшчэньня вынікаў у некаторых штатах прайшлі акцыі пратэсту супраць Трампа.
Выбары ў ЗША праходзяць у два этапы: выбаршчыкі аддаюць галасы за выбаршчыкаў, якія пазьней галасуюць за аднаго з кандыдатаў. Колькасьць выбаршчыкаў ад кожнага штата прама прапарцыйная колькасьці насельніцтва.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, падводзячы вынікі праведзеных у краіне выбараў, на якіх перамог кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп, заклікаў амэрыканцаў абʼяднацца. Па яго словах, мірны пераход улады — адна з прыкметаў амэрыканскай дэмакратыі.