Памёр адзін сакратар адной арытмэтычнай камісіі, якая праславілася на сьвет цэлы сваёй палітычнай матэматыкай: як лічбы ні складвай, атрымліваецца тое самае.
Кажуць, неблагі сакратар быў. Кажуць, побач куды горшыя былі. Кажуць, так і на помніку напішуць.
У крымінальных кодэксах сапраўды няма артыкулу «Крадзеж будучыні ў асабліва буйных памерах».
Але ў гістарычных — ёсьць. І для падзей, і для людзей.
Называецца «нязмыўная эпітафія».
Бо не адмыць.