Праз новае антыдопінгавае расьсьледаваньне расейскія спартоўцы могуць пазбавіцца сочынскіх мэдалёў

Расея выдаткавала на арганізацыю Алімпіяды-2014 у Сочы 50 мільярдаў даляраў, зрабіўшы гэтыя Гульні самымі дарагімі і эфэктоўнымі ў гісторыі. Расейскія спартоўцы занялі першае месца на сочынскай Алімпіядзе, атрымаўшы 33 мэдалі і заваяваўшы сымпатыі новага пакаленьня аматараў зімовых відаў спорту.

«Цяпер Сочы — лёгкадаступны курорт, і людзі хочуць там катацца, так што пасьля Алімпіяды ён стаў больш папулярным», — адзначае інструктар маскоўскага гарналыжнага схілу Ігар Мінаеў.

«Лыжы і сноўбард сталі папулярнейшымі», — дадае ён, у той час як па схіле рухаецца невялікі, але безупынны паток лыжнікаў і сноўбардыстаў.

Аднак другое расьсьледаваньне Ўсясьветнага антыдопінгавага агенцтва можа пазбавіць сочынскіх прызёраў іхных узнагародаў. Як чакаецца, вынікі будуць гатовыя да сьнежня. Расейскія спартоўцы могуць апынуцца пад пагрозай пакараньня, у тым ліку страціць атрыманыя ў Сочы мэдалі.

Працяг артыкулу чытайце на сайце «Голасу Амэрыкі».