Найвышэйшы спэцыялізаваны суд Украіны разгледзіць справу аб агрэсіі Расеі

Ілюстрацыя ©Shutterstock

Найвышэйшы спэцыялізаваны суд Украіны адкрыў справу аб факце ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны, перадае УНІАН. Пра гэта гаворыцца ў пастанове суду ад 21 кастрычніка 2016 году, якая не падлягае абскарджаньню.

Суд ужо запатрабаваў справу з суду Шаўчэнкаўскага раёну Кіева, які сёлета ў траўні адмовіўся задаволіць пазоў аб прызнаньні ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны. Пазоў падаваў кіраўнік праекту «Адкрыты суд» Станіслаў Батрын.