У закрытым рэжыме прайшло пяць дзён суду над Эдуардам Пальчысам. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі за артыкулы, якія суд раней прызнаў «экстрэмісцкімі». Праваабаронцы, якія аналізавалі гэтыя артыкулы, не пабачылі ў іх экстрэмізму і назвалі Пальчыса палітвязьнем. Таксама Пальчысу інкрымінуецца распаўсюд парнаграфіі — у адным з артыкулаў ён прадэманстраваў выявы, якія распаўсюджваюць прыхільнікі «русского мира».
Чаму Пальчыса могуць вызваліць. Тлумачыць Стэфановіч
Штодня каля Менгарсуду зьбіраюцца пікетоўцы, якія цэлы дзень скандуюць лёзунгі ў падтрымку Пальчыса. Міліцыя складае пратаколы за парушэньне грамадзкага парадку. Усяго за пяць дзён складзена больш як 50 пратаколаў.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч зьбіраў подпісы пад адным з артыкулаў Пальчыса. Маўляў, такім чынам падпісанты паказваюць, што «кожны з нас — Джон Сыльвэр».
Такой акцыі падтрымкі не чакаў ні сам Эдуард Пальчыс, як кажа ягоная жонка Вікторыя, ні яна сама.