У сацыяльных сетках паведамлялі, што многіх людзей, у прыватнасьці, студэнтаў і работнікаў бюджэтных арганізацыяў, прымусілі прыйсьці на гэтае мерапрыемства пасярод працоўнага дня.
«Матарола» загінуў 16 кастрычніка падчас выбуху, які адбыўся ў ліфце яго дому. Лідэр групоўкі «ДНР» Аляксандар Захарчанка заявіў, што да забойства «Матаролы» мае дачыненьне Кіеў. Захарчанка выступіў з пагрозамі на адрас украінскіх вайскоўцаў, супрацоўнікаў СБУ і Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, а таксама іхных семʼяў.
У Службе бясьпекі Ўкраіны заявілі, што забойства «Матаролы» выгаднае расейскаму кіраўніцтву.
У самаабвешчанай ДНР абвясьцілі трохдзённую жалобу праз гібель «Матаролы».
Грамадзянін Расеі Арсен Паўлаў прыехаў на Данбас у 2014 годзе і ўзначаліў там незаконнае ўзброенае фармаваньне — батальён «Спарта». Паўлаў неаднаразова выхваляўся зьдзекамі з захопленых падчас баявых дзеяньняў украінскіх вайскоўцаў і казаў, што «расстраляў 15 палонных» вайскоўцаў.
Цырымонію пахаваньня аднаго з камандзіраў баевікоў групоўкі «ДНР» Арсена Паўлава, вядомага як «Матарола», трансьлявалі ў жывым эфіры на расейскім дзяржаўным тэлебачаньні.