Заплянаваны на 7 лістапада ў Менску спэктакль «Анархія» Гарыка Сукачова адменены.
«Са шкадаваньнем паведамляем, што згодна з пастановай упраўленьня Міністэрства культуры РФ кампанія „Берин Арт Менеджмент“ вымушана адмяніць паказ спэктакля „Анархія“ маскоўскага тэатру „Современник“, заплянаваны на 7 лістапада ў Менску, у сувязі з выяўленьнем адміністрацыйнага правапарушэньня паводле ч.1 арт. 6.26 КаАП РФ і прыцягненьнем тэатру да адказнасьці», — пішуць арганізатары.
Адміністрацыйны перасьлед паводле згаданага артыкула зьвязаны зь нецэнзурнай лаянкай.
Арганізатары пазначалі, што «спэктакль прызначаны для прагляду асобам, якія дасягнулі 18 гадоў».