На пахаваньні былога лідэра Ізраілю будзе прысутнічаць амэрыканская дэлегацыя ў складзе 32 чалавек.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў чацьвер вылецеў у Ізраіль, дзе ён выступіць на пахаваньні былога лідэра краіны Шымона Пэрэса. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дому.
Абама ўзначаліць дэлегацыю з 32 чалавек, куды ўвойдуць экс-прэзыдэнт Біл Клінтан, дзяржаўны сакратар Джон Керы, сэнатар-дэмакрат Боб Кэйсі і лідэр дэмакратычнай меншасьці ў Палаце прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі.
Дэлегацыя будзе складацца ў асноўным з дэмакратаў, аднак сярод 19 кангрэсмэнаў, якія ўвайшлі ў яе, будзе трое рэспубліканцаў, у тым ліку Стывэн Гэдлі, які быў дарадцам у нацыянальнай бясьпецы ў адміністрацыі прэзыдэнта-рэспубліканца Джорджа Буша-малодшага.