Генэральны дырэктар карпарацыі «Росатом» Сяргей Кірыенка заявіў БЕЛТА, што пытаньне пра замену корпусу рэактара для першага энэргаблёку БелАЭС «вырашаецца ў рабочым парадку».
Раней намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк паведамляў, што пасьля інцыдэнту з падзеньнем корпуса рэактара беларускі бок прыняў рашэньне аб яго замене.
За час будоўлі БелАЭС было 10 інцыдэнтаў, загінулі 3 чалавекі. «Гэта прымальна», — Міхадзюк
«Калі беларускія калегі папросяць замяніць корпус рэактара, а яны гэта фактычна зрабілі, значыць, мы яго заменім, — сказаў Кірыенка. — Ня бачу ніякіх праблемаў. Корпус абсалютна працаздольны, ён можа быць выкарыстаны на іншых праектах. Ніякіх дадатковых выдаткаў, акрамя зьвязаных зь перавозкай рэактара, няма — гэта мы дакладна зможам вырашыць».
Ён кажа, што разумее «занепакоенасьць ня толькі тэхнічнымі рашэньнямі, але і грамадзкай прымальнасьцю праекту», абяцае ставіцца з павагай і разуменьнем да беларускіх партнэраў, якія пасьля чарнобыльскай катастрофы могуць кіравацца «камфортам грамадзкай думкі».
Узгадненьне графіку будаўніцтва БелАЭС цяпер вырашаецца як «рабочае пытаньне», кажа дырэктар карпарацыі «Росатом».