Польская камісія па расьсьледаваньні катастрофы прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам у 2010 годзе прыедзе ў Маскву на запрашэньне Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту Расеі.
Дакладная дата сустрэчы пакуль не вядомая, заявіў у нядзелю намесьнік кіраўніка камісіі Казімеж Навачык.
У верасьні польскія сьледчыя прадставілі новыя матэрыялы пра катастрофу. Кіраўнік камісіі заявіў, што расейскія дыспэтчары ўвялі экіпаж лайнэра ў зман. У справаздачы Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту прычынай катастрофы называецца памылка пілота.
10 красавіка 2010 году ў выніку катастрофы польскага самалёта Ту-154 пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі. Расьсьледаваньне трагедыі працягваецца да гэтага часу.