Як паведаміла ў Фэйсбуку Наста Дашкевіч, у Савецкім РУУС кажуць, што Зьмітра Дашкевіча ў іх няма.
Тым часам у двары дома Дашкевічаў дзяжурыць міліцыя. «Увесь двор абложаны людзьмі ў цывільным. На выезьдзе з двара стаіць ДАІшная машына, якая спыняе ўсе машыны, што выяжджаюць ад мяне, пытаюцца хто і што, перадаюць па рацыі і прапускаюць», — паведамляе Наста Дашкевіч у Фэйсбуку.
Нягледзячы на затрыманьне Зьмітра Дашкевіча, у дадзены момант ля ўнівэрсаму «Цэнтральны» адбываецца пікет, арганізаваны «Маладым фронтам», на якім можна падпісаць зварот у Мінкульт за ўключэньне бел-чырвона-белага сьцяга ў сьпіс гістарычных каштоўнасьцяў.
Студэнткі пазналі Някляева, паставілі подпісы, хаця ў іх было, што затрымалі іх сябра за бчб-сьцяг. pic.twitter.com/F1yRtOIK9r
— Радыё Свабода (@svaboda) September 24, 2016
Актывісты не выключаюць, што затрыманы Сяргей Пальчэўскі — ён павінен быў прынесьці на пікет расьцяжку, але яго няма, а ягоны мабільнік маўчыць.
Пракаповіч: Мусіў прывезьці расьцяжку Пальчэўскі, але яго няма і мабільнік маўчыць. Відаць, як Дашкевіча затрымалі. pic.twitter.com/AuQQVilCRW
— Радыё Свабода (@svaboda) September 24, 2016