У Менску студэнт упаў з 9 паверху інтэрната

Студэнт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту ўпаў з 9 паверху інтэрната МДЛУ № 4 на вуліцы Чурлёніса, 7 у студэнцкім гарадку.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла студэнтка БДУ, якая жыве ў тым самым будынку.

«Там адзін аранжавы будынак і два крылы. Гэта здарылася ў крыле МДЛУ. Быццам бы хлопец ня сам скінуўся, а выпадкова».