Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Валыні затрымалі чачэнцаў, якія спрабавалі зьехаць у Польшчу празь Беларусь


Уцекачы з Чачні на вакзале ў Берасьці, архіўнае фота
Уцекачы з Чачні на вакзале ў Берасьці, архіўнае фота

Луцкія памежнікі не прапусьцілі ва Ўкраіну на пункце пропуску «Пуле́мец» сям’ю выхадцаў з Чачні, дваіх дарослых з васьмю дзецьмі, якія нібыта ехалі на экскурсію ва Львоў, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны. Раней сям’ю не прапусьцілі ў Польшчу зь Беларусі.

Грамадзяне Расеі не змаглі пацьвердзіць мэту паездкі ва Ўкраіну і ня мелі ўсіх неабходных дакумэнтаў для падарожжа, а таксама не змаглі сказаць, дзе ўласна будуць знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны.

Украінскія памежнікі зрабілі выснову, што грамадзяне Расеі, верагодна, зьбіраліся праехаць у Эўразьвяз з тэрыторыі Ўкраіны.

За апошнія два месяцы ў Берасьце прыехалі да трох тысяч чачэнцаў, дагестанцаў і інгушоў. Яны кідаюць дамы на радзіме, каб хоць з 40-й спробы атрымаць прытулак у Польшчы. У Тэрэспаль штодня едзе 400–800 чалавек. Але амаль усе яны вернуцца ў Берасьце праз тры з паловай гадзіны — першым цягніком назад. За дзень палякі прымаюць дакумэнты і даюць прытулак толькі 3–4 семʼям.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG