На сустрэчы 20 верасьня ў Нью-Ёрку (ЗША) міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей абмеркаваў з намесьнікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпэнтэрам пытаньні арганізацыі супрацы краінаў у вайсковай сфэры і наўпроставага ўзаемадзеяньня вайсковых ведамстваў краінаў «ва ўмовах нарастаньня напружанасьці ва Ўсходнеэўрапейскім рэгіёне».
Пра гэта паведаміла прэсавая служба МЗС Беларусі.
Карпэнтэр раней прыяжджаў у Беларусь, 30 сакавіка сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Таксама Макей узяў удзел ва ўрачыстым адкрыцьці агульнай дыскусіі «Мэты ў галіне ўстойлівага разьвіцьця: усеагульныя намаганьні па пераўтварэньні нашага сьвету» 71-й сэсіі Генасамблеі ААН, правёў у межах сэсіі шэраг двухбаковых сустрэчаў. Сярод іншага ён дамовіўся на візыт у Беларусь міністра замежных справаў Анголы.