Ці не ўпершыню за апошнія гады на стадыёне футбольнага клюбу БАТЭ ў Барысаве быў аншляг — усе квіткі былі прададзеныя.
Беларуская фэдэрацыя футболу падрыхтавала своеасаблівы пэрформанс: да кожнага квітка бонусам прыкладалася белая майка з нацыянальным арнамэнтам і беларускамоўным надпісам «Белыя крылы». Агулам — 13 тысяч, па колькасьці месцаў. Майкі былі раскладзеныя на ўсіх крэслах на стадыёне, і як бачна па трыбунах, абсалютная большсьць заўзятараў іх надзелі.
На трыбунах назіраліся бел-чырвона-белыя сьцягі і герб «Пагоня». Заўзятары скандавалі «Жыве Беларусь!», сьпявалі «Купалінка», «Воінаў сьвятла» і «Трох чарапах».
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5