Чаргу па працу ў заапарк займаюць ад 3-й ранку
Your browser doesn’t support HTML5
У апошні дзень кожнага месяца беспрацоўныя жыхары Менску прыходзяць а 3-й ранку ў заапарк, каб запісацца на працу. Яны маюць абавязак два дні на месяц адпрацаваць на грамадзкіх працах дзеля таго, каб мець права на атрыманьне выплаты па беспрацоўю ў гарадзкіх цэнтрах занятасьці.