Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатковая ўжо выявіла больш за 10 тысяч «дармаедаў»


Міністэрства падаткаў і збораў накіравала больш за 10 тысяч паведамленьняў асобам, якія не бяруць удзелу ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў. Цяпер «дармаеды» не пазьней за 15 лістапада гэтага году вымушаныя сплаціць адмысловы збор. У прэс-службе ведамства адзначылі, што грамадзяне маюць права прадставіць у падатковы орган дакумэнты, якія пацьвярджаюць, што яны не павінны плаціць збор або што сума яго налічаная няправільна.

Паводле БелТА, ужо больш за 11 тысяч грамадзян паведамілі падаткоўцам, што маюць права не плаціць збор.

У міністэрстве адзначылі, што падатковыя органы ствараюць базу платнікаў збору за 2015 год.

Каб не плаціць збор, той, хто атрымаў ліст ад падатковай, павінен даказаць, што працаваў у мінулым годзе больш за 183 дні.

Паводле прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне, якія стала пражываюць у Беларусі, і асобы без грамадзянства, якія ня ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаваньні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, абавязаныя сплаціць збор у 20 базавых велічынь (420 рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG