У нядзелю ў Ватыкане пройдзе імша па кананізацыі маці Тэрэзы

Маці Тэрэза, 1985 год

На плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане ідзе падрыхтоўка да кананізацыі маці Тэрэзы з Калькуты, перадае Радыё Ватыкану. Імша, прысьвечаная кананізацыі, пройдзе ў нядзелю, 4 верасьня.

Удзел у імшы прымуць больш за дзесяць кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў. На падзею акрэдытаваліся каля 600 журналістаў з усяго сьвету, у тым ліку 120 тэлеканалаў. Трансьляцыя імшы ў жывым эфіры праз YouTube-канал Ватыкану пачнецца каля 22:30 паводле менскага часу.

Афіцыйная цырымонія кананізацыі маці Тэрэзы праходзіць напярэдадні 19-й гадавіны яе сьмерці. Манашка, якая нарадзілася ў 1910 годзе ў Скоп’е, шмат працавала ў індыйскай Калькуце (таму яе называюць маці Тэрэза з Калькуты). Там яна заснавала дабрачынную місію.

Маці Тэрэза памерла ў Калькуце ў 1997 годзе ва ўзросьце 87 гадоў.

У 1979 годзе маці Тэрэза стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Папа Ян Павал II абвясьціў яе блаславёнай у 2003 годзе пасьля самага кароткага ў гісторыі каталіцкай царквы працэсу бэатыфікацыі.