У паведамленьні ў сацыяльнай сетцы Instagram Лола Карымава-Тыляева, малодшая дачка 78-гадовага прэзыдэнта, падзякавала ўсім за падтрымку і сказала, што гэта дапаможа выздараўленьню яе бацькі.
Гэтая навіна зьявілася на фоне паведамленьняў у некаторых мас-мэдыях, што першы і адзіны дагэтуль прэзыдэнт Узбэкістану памёр ад кровазьліцьця ў мозг.
Улады ў Ташкенце ня робяць ніякіх афіцыйных заяваў пасьля нядазельнага паведамленьня аб шпіталізацыі Карымава.
Аднак была адмененая традыцыйная штогадовая імпрэза, якая мелася адбыцца ў сераду раніцай і на якой Карымаў звычайна выступаў публічна, памінаючы ахвяры рэпрэсіяў савецкага часу.
Урад адмяніў таксама канцэрт для вышэйшага кіраўніцтва і дыпляматычнага корпусу, які адбываўся штогод напярэдадні Дня Незалежнасьці, які адзначаецца ва Ўзбэкістане 1 верасьня.
Тым часам працягваецца падрыхтоўка да адзначэньня Дня Незалежнасьці ў чацьвер. Пакуль не вядома, хто выступіць на ім з галоўнай прамовай замест Карымава.