Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іслама Карымава - кровазьліцьцё ў мозг, паведаміла дачка


Дачка прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава - Лола - напісала ў сацыяльнай сетцы Instagram пра тое, што адбылося зь яе бацькам у гэтыя выходныя дні.

"Каб пазбегнуць чутак тут на сваёй старонцы я хачу расказаць вам пра сумныя падзеі, якія адбыліся ў нашай сям'і з маім бацькам у мінулыя выходныя", - піша Лола Карымава.

"З прычыны кровазьліцьця ў мозг, якое здарылася ў суботу раніцай, ён шпіталізаваны і знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Стан яго ацэньваецца як стабільны. На гэты момант яшчэ рана рабіць нейкія небудзь прагнозы адносна яго будучага стану.

Я зьвяртаюся да людзей з вялікай просьбай абысціся без спекуляцый і паважаць права сем'і на "прайвеси" (асабістую прастору)".

У нядзелю кабінэт міністраў Узбэкістану распаўсюдзіў інфармацыйнае паведамленьне, у якім было сказана, што прэзідэнт Узбэкістану 78-гадовы Іслам Карымаў знаходзіцца на стацыянарным лячэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG