Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у інтэрвію Ўзбэцкай рэдакцыі радыё «Свабода» так выказаўся пра прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава:
— Я, шчыра кажучы, выказваю спачуваньне яго родным і блізкім. Ведаў я гэтага чалавека. Ведаеце, я вас, напэўна, зьдзіўлю, пакуолькі вы працуеце на радыё «Свабода». Я вельмі паважаў гэтага чалавека, разумеючы, што ён дыктатар, разумеючы, што ва Ўзбэкістане няма дэмакратыі. Я вельмі дрэнна разьбіраюся ва ўсходніх справах, але як чалавек ён быў вельмі годны.