“Часам у хаце зь ежы застаецца толькі бульба. Нават на ліверку грошай не хапае...”
Your browser doesn’t support HTML5
У сёньняшняй Беларусі ад многіх людзей можна пачуць меркаваньне, што краіна імкліва вяртаецца ў 90-ыя гады. Зьніжаюцца заробкі і пэнсіі, вельмі цяжка знайсьці працу. Дзесяткі і сотні тысяч працаздольных грамадзянаў вымушаныя выязджаць на заробкі за мяжу альбо самастойна знаходзіць сабе напаўлегальны заробак: гандляваць з рук на вуліцы альбо аб’ядноўвацца ў брыгады “шабашнікаў”,рамантуючы кватэры і лецішчы. Прычым, адрозна ад 90-х гадоў, дзяржава ня толькі не спрыяе таму, каб людзі самастойна шукалі сабе занятак і заробак, а наадварот, імкнецца абкласьці так званых “дармаедаў” падаткамі.